Беларуская Служба

У Польшчы стартуе новая праграма падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу

12.12.2023 17:35
Больш за 2 мільярды злотых павінны атрымаць польскія прадпрымальнікі.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Pexels z Pixabay/CC0

PKO Leasing і Еўрапейскі інвестыцыйны фонд падпісалі адзін з найбуйнейшых кантрактаў у рамках праграмы падтрымкі бізнесу ў Еўрапейскім Саюзе - InvestEU. Больш за 2 мільярды злотых павінны атрымаць польскія прадпрымальнікі ў выглядзе лізінгу і крэдытаў.

Дырэктар Групы Еўрапейскага Інвестыцыйнага Банку ў Польшчы Гжэгаж Рабштын сказаў, што гэта чарговы крок у падтрымцы польскіх фірм.

- Дзякуючы падпісанню дамову і рэалізацыі праграмы будзе прадстаўлена больш за 2 мільярды злотых фінансавання для сектара СМП. Вядома, без падтрымкі Еўрапейскай камісіі не ўдалося б рэалізаваць нашу праграму.

Барталомей Бальцежык з Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Польшчы сказаў, што праграма InvestEU накіравана на тое, каб запоўніць дэфіцыт інвестыцый і палепшыць узровень інвестыцый у краінах ЕС.

- Мы імкнёмся да таго, каб кампенсаваць інвестыцыйныя недахопы, палепшыць доступ да фінансаў дзякуючы гарантыям ЕС, якія прадстаўляе Еўрапейскі інвестыцыйны банк, Нацыянальны банк развіцця ды іншыя фінансавыя ўстановы.

Рэалізацыя праграмы запланавана на 2024-25 гады.

юл

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі